Каліматорныя прыцэлы – сучасныя, лёгкія, максімальна простыя і трывалыя ў эксплуатацыі, і прызначаны для хуткага і дакладнага навядзення на мішэнь пры дзённым асвятленні і ў прыцемках. Звычайна уяўляюць сабою аптычны візір, у якім фармуецца сталая бачная чырвоная кропка – прыцэльная марка. Для прыцэльвання дастаткова сумясціць прыцэльную марку з мішэнню без стараннага пазіцыянавання прыцэла адносна вачэй стрэлка.
Прыцэлы маюць шырокае поле зроку і неабмежаванае выдаленне выходнай зрэнкі. Прыцэлы трымаюць высокую аддачу, яны герметычныя і напоўнены сухім азотам для пазбяганне запацявання ўнутраных аптычных паверхняў. Карпусы выраблены з алюмініевага сплава высокай якасці.
Асноўная вобласць ужывання: загоннае паляванне, паляванне з ходу, паляванне з заседкі на дзічыну сярэдняга і буйнага памеру.