Напярэдадні свята Дзень Перамогі адміністрацыя, прафсаюзны камітэт і Беларускі саюз жанчын ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" наведалі і павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і былых вязняў канцлагераў, якія ў свой час працавалі на заводзе, з надыходзячым Днём Перамогі!
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і былым вязням канцлагераў уручылі грашовыя падарункі і прадуктовыя наборы.
Радасць ад сустрэчы, цёплыя словы і знакі ўвагі знайшлі шырокі водгук у кожнага Героя той страшнай вайны.
Здароўя вам, дарагія ветэраны, на доўгія гады і мірнага неба над галавой!
