З даўніх гадоў месяц май у нашай краіне, ды і не толькі ў нашай, асацыюецца з працай: "Прыйшоў май – толькі паспявай, ды не пазяхай!", "Май стварае хлеба, а чэрвень – сена".
Нядзіўна, што Свята Працы адзначаецца 1 мая. І ўшаноўванне перадавікоў вытворчасці на ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" часта таксама праходзіць у маі.
Гэты год не стаў выключэннем: у адпаведнасці з загадам генеральнага дырэктара за добрасумленную шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў амаль шэсць дзясяткаў работнікаў нашага завода былі ўзнагароджаны Граматай і Ганаровай граматай прадпрыемства.
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт віншуе ўсіх узнагароджаных з заслужанай узнагародай і жадае далейшых поспехаў у працы на карысць роднага завода!
