24 мая 2024 года адбыліся спаборніцтвы "Лепшая санітарная дружына горада Ліды".
ААТ "Завод "Оптык" прадстаўляла санітарная дружына, у склад якой увайшлі работнікі нашага працоўнага калектыву з розных цэхаў і аддзелаў.
На працягу ўсіх спаборніцтваў удзельнікі бадзёра трымаліся, імкнучыся да перамогі.
У сумленнай, напружанай барацьбе наша сандружына паспяхова прайшла ўсе этапы спаборніцтваў, заняўшы 5-е месца з 13 каманд!
Віншуем каманду ААТ "Завод "Оптык" за годны ўдзел!
