Напярэдадні Дня жанчын у актавай зале завода з віншавальным словам выступіў генеральны дырэктар ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМА" Аляксандр Мароз, які павіншаваў усіх дам з надыходзячым святам 8 сакавіка.
З музычным віншаваннем выступіў фольк бэнд "Неруш", які парадаваў жаночы калектыў завода прыгожымі моцнымі галасамі і знаёмымі песнямі.
Мы далучаемся да ўсіх сказаных слоў і віншуем нашых жанчын з надыходзячым святам!