На мінулым тыдні два дні запар навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №26 г. Мінска імя З.Г. Калабанава" наведвалі з экскурсіяй ААТ "ММЗ імя С.І.Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО". Вучні 9-11 класаў наведалі цэха механічных і аптычных вырабаў, паглядзелі гатовую прадукцыю ў выставачным цэнтры завода і змаглі абмеркаваць магчымыя варыянты мэтавай падрыхтоўкі ў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установах за кошт прадпрыемства.
Жывую і непадробную цікавасць да будучай прафесіі машынабудаўніка праяўлялі ў роўнай ступені і хлопцы, і дзяўчаты.
