Студэнты 2-га курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі з экскурсіяй ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО".
Падчас экскурсіі студэнты наведалі механічную і аптычную вытворчасць, азнаёміліся з выпускаемай прадукцыяй у выставачным цэнтры.
Змаглі апрабаваць навінку выставачнага цэнтра – лазерны цір.
Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем праверылі цвёрдасць рук і зоркасць вачэй!
