У рамках выканання пунктаў Дарожнай карты па развіццю супрацоўніцтва Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь з установай адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк" ААТ "ММЗ імя С.І.Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" наведалі навучэнцы, якія займаюцца ў парку па спецыяльнасці "Інжынерная экалогія" .
У цэху гальванапакрыццяў на лініі аноднага аксідавання дэталяў цікавую экскурсію правёў намеснік начальніка цэха па рамонце і эксплуатацыі абсталявання Барыс Аркадзьевіч Гільдэнберг.
Удзел у экскурсіі на вытворчасці прынялі начальнік аддзела прамысловай бяспекі, аховы працы і навакольнага асяроддзя Жыгалка Аляксандр Мікалаевіч і інжынер па ахове навакольнага асяроддзя Лізавета Белая, якія расказалі будучым калегам аб асаблівасцях работы інжынера-эколага на прамысловым прадпрыемстве.
Пасля завяршэння экскурсіі навучэнцы пабывалі ў выставачным цэнтры завода, дзе пазнаёміліся з прадукцыяй прадпрыемства.
