8 і 9 лютага ААТ "ММЗ імя С.І.Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" наведалі вучні профільных дзесятых класаў інжынернай накіраванасці ДУА "Гімназія нумар 21 г. Мінска" і ДУА "Гімназія нумар 19 г. Мінска".
Вучні пабывалі ў цэхах механічных і аптычных вырабаў, пазнаёміліся з прадукцыяй, якая выпускаецца нашым прадпрыемствам, у выставачным цэнтры.
Апроч стандартнага плана экскурсіі вучні пабывалі ў новых памяшканнях аддзела галоўнага канструктара, дзе на ўласныя вочы ўбачылі ў якіх умовах працуюць інжынеры-канструктары на прадпрыемстве. Знаходзячыся пад уражаннем ад убачанага, маладыя людзі адразу сталі цікавіцца ўмовамі працаўладкавання на летні час і магчымасцю мэтавага навучання ад прадпрыемства ў ВНУ і СНУ краіны.
На ўсе зададзеныя пытанні былі атрыманы кампетэнтныя адказы: расказалі пра ўмовы мэтавага навучання ад прадпрыемства і колькі можна зарабіць за летнія канікулы!