16 мая 2024 года адбылася інтэлектуальная гульня "Мазгабойня", у якой прынялі ўдзел 23 каманды, а гэта рэкордная колькасць!
Рады адзначыць, што "Мазгабойня" змагла аб'яднаць усе прадпрыемствы холдынгу "БелОМО" і стала сапраўды аб'яднаўчай гульнёй!
У кожнай гульні ёсць пераможцы і прызёры, але зарад станоўчых эмоцый атрымалі ўсе ўдзельнікі гульні!
Віншуем пераможцаў і прызёраў з паспяховым выступленнем і жадаем усім удзельнікам выдатнага настрою і поспехаў у наступных гульнях!
