24 мая ў Першамайскім раёне горада Мінска выбіралі лепшыя санітарныя фарміраванні грамадзянскай абароны.
Даведка: "Санітарная дружына (СД) прызначана для вышуку і аказання першай медыцынскай дапамогі ў ачагах масавай паразы, для ўдзелу ў арганізацыі вынасу і вывазу пашкоджаных да месцаў пагрузкі іх на транспартныя сродкі, для працы ў іншых фармаваннях ГА і медыцынскай службы ГА, для працы ў медыцынскіх установах ГА.
У склад СД уваходзяць 23 чалавекі: камандзір, яго намеснік, сувязны (ён жа – загадчык гаспадаркі), шафёр, 2-5 звёнаў сандружынніц (па 4 чалавекі)".
Санітарнае звяно холдынгу "БелОМО" было прадстаўлена работнікамі службы галоўнага тэхнолага і работнікамі УП "НТЦ "ЛЭМТ" БелОМО".
У адпаведнасці з палажэннем, спаборніцтвы былі арганізаваны ў 4 этапы: праверка табельнага аснашчэння санітарнай дружыны, работа санітарнай дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння, работа санітарнай дружыны ў ачагу хімічнага паражэння, работа санітарнай дружыны ў ачагу інфекцыйнага захворвання.
Нашы хлопцы і дзяўчаты добра выступілі на кожным этапе спаборніцтваў і сярод 20 санітарных звёнаў занялі 5 месца!
Віншуем з дастойным выступленнем і жадаем не спыняцца на дасягнутым! Упэўненыя, што ў наступным годзе мы зможам выставіць канкурэнтна-здольную паўнавартасную санітарную дружыну!
