На выніковай калегіі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, якая праходзіла 1-га сакавіка 2024 года, працоўны калектыў ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМА" быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці.
Ганаровую грамату працоўны калектыў атрымаў
"За ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі, дасягненні ў вытворча-гаспадарчай дзейнасці, выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы па выніках 2023 года"
На калегіі было адзначана, што 2023 год быў для ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМА" адным з самых паспяховых за апошнія гады: практычна ў два разы выраслі аб'ёмы вытворчасці, да гістарычнага мінімуму знізіліся на складах запасы гатовай прадукцыі, адбыўся істотны рост заработнай платы.
Віншуем працоўны калектыў прадпрыемства з заслужанай узнагародай!