У рабоце Рэспубліканскага форуму працуючай моладзі "Мы – аднагодкі сучаснай і квітнеючай Беларусі", які быў арганізаваны на базе аздараўленчага лагера "Зарніца" ААТ "ІНТЭГРАЛ" – кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ", прынялі ўдзел работнікі ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО".
У рамках форуму прайшла работа дыялогавай пляцоўкі з выступленнем аўтарытэтных спікераў, высадка алеі і спартыўна-мастацкія конкурсы.
У рабоце форуму бралі ўдзел 10 прадпрыемстваў прамысловасці, такія як "Атлант", "Амкадор", "БМЗ", "МАЗ", "БелАЗ" і шмат іншых.
Па выніках спаборніцкай часткі форуму наша каманда падзяліла 4 месца з камандай ААТ "БелАЗ".
Віншуем каманду з дастойным выступленнем!
