Пра холдынг
Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне (з 2011г. - холдынг "БелОМО") - прызнаны лідэр оптыка-электроннага прыборабудавання. Гісторыя холдынгу "БелОМО" пачынаецца ў 1957 годзе з заснавання Мінскага механічнага завода імя С.І. Вавілава.
Холдынг "БелОМО" сёння - гэта ўніверсальнае шматпрофільнае аб'яднанне, якое спецыялізуецца ў распрацоўцы, канструяванні і вытворчасці лазерных, оптыка-электронных і оптыка-механічных прыбораў і сістэм.
Холдынг "БелОМО" мае вялікі тэхналагічны патэнцыял - гэта ліцейная, аптычная, механаапрацоўчая, штамповачна-нарыхтоўчая, гальванічная, зборачная вытворчасці. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве функцыянуюць цэнтральная выпрабавальная станцыя і цэлы комплекс навукова-вытворчых лабараторый.
Нараўне з прадукцыяй аптычнага профілю прадпрыемства выпускае кампаненты тармазных сістэм велікагрузных аўтамабіляў, бытавыя прыборы ўліку газу (у тым ліку з тэрмакампенсатарам, імпульсным выхадам, ультрагукавыя, з каналам бесправадной перадачы даных), тавары народнага спажывання (электрасушылкі, электрасокавыціскалкі, электрасокавыціскалкі-шаткоўкі) і шмат іншага.
ААТ "ММЗ імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" мае замкнёны цыкл вытворчасці і сучаснае абсталяванне. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць паспяхова вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю як для ўнутранага, так і для знешняга рынкаў. Інавацыйная прадукцыя холдынгу "БелОМО" экспартуецца больш як у 30 краін свету.