Камплект блях для электрасушылкі (3 шт. ў камплекце)
Бляхі маюць вялікую паверхню сушкі – Ø 32,2 см. Магутнасць электрасушылкі дазваляе адначасова ўсталёўваць да 10 блях.
Бляхі выраблены з матэрыялаў высокай якасці – экалагічна чыстага харчовага пластыку, які спецыяльна для гэтага прызначаны і не прычыняе шкоду здароўю, абсалютна інэртны да харчовых прадуктаў (не ўступае з імі ў рэакцыю ні пры якіх умовах). Такім чынам, падчас сушкі прадуктаў адбываецца толькі выдаленне вільгаці і ніякіх іншых непажаданых працэсаў не адбываецца. Каб захаваць больш вітамінаў падчас сушкі, бляхі электрасушылкі выраблены са святлонепранікальнага матэрыялу. Вітаміны і пажыўныя рэчывы разбураюцца на святле.
Ёмістасць
Для раўнамернага прасушвання рэкамендуецца наразаць прадукты таўшчынёй 5мм і ўкладваць іх на бляху ў адзін пласт. Умяшчальнасць прадуктаў можна павялічыць з дапамогай усталёўкі дадатковых блях. У стандартнай камплектацыі электрасушылка "БелОМО" мае 5 блях дыяметрам 34,3 см і вышынёй 3,2 см. Пакупнік можа набыць дадатковыя бляхі па жаданні. Магутнасць электрасушылкі "БелОМО" дазваляе адначасова ўсталёўваць да 8 блях.
Тэхналогія падачы паветра
У самых простых мадэляў электрасушылак падача паветра ажыццяўляецца знізу ўгару. Разагрэтыя струмені, рухаючыся скрозь рашэцістыя бляхі, выпарваюць вільгаць з гародніны і садавіны. У такіх прыборах прадукты сушацца нераўнамерна – на ніжніх бляхах грыбы і ягады высыхаюць хутчэй, чым на верхніх. Даводзіцца мяняць месцамі бляхі з прадуктамі цягам часу. Але ёсць і больш дасканалыя электрасушылкі з цэнтральным жолабам, праз які гарачае паветра пападае на ўсе бляхі практычна адначасова.
Працэс сушкі ў электрасушылцы "Asaloda": рухавік з вентылятарам стварае струмень паветра, якое награваецца і раўнамерна паступае на бляхі з прадуктамі. Цёплае паветра падаецца вентылятарам у міжакон бляхі (бляхі маюць падвойную сценку), а адтуль гарызантальна на кожную з блях. Пастаянна паступаючы паток цёплага сухога паветра выштурхвае стары паток, які ўвабраў у сябе вільгаць з прадуктаў. Такая схема руху паветра дазваляе забяспечыць найболей эфектыўную сушку прадуктаў.
Сушаныя прадукты – гэта выдатны выбар для здаровага ладу жыцця. Сушылка "Asaloda" стане Вашай памочніцай.
Такім чынам, можна вылучыць шэраг добрых якасцяў электрасушылкі "Asaloda":
1. Даволі вялікая паверхня сушкі;
2. Плыўнае рэгуляванне тэмпературы;
3. Наяўнасць дадатковых блях;
4. Харчовы святлонепранікальны пластык;
5. Больш эфектыўная схема руху паветра;
6. Ахова ад перагрэву;
7. Акрамя ўсяго вышэйпералічанага электрасушылка "Asaloda" зроблена ў Беларусі. Марка "Зроблена ў Беларусі" даўно з'яўляецца гарантыяй якасці як для беларускіх, так і для замежных пакупнікоў.
Каб набыць спадабаны тавар, неабходна яго заказаць. Ёсць некалькі сцэнарыяў таго, як гэта можна зрабіць:
1. Аформіць заказ ў нашай інтэрнэт-краме elicon.by
2. Для выстаўлення рахунку юр.асобам звяртацца ў:
- Аддзел маркетынгу і продажаў аптычных вырабаў
Тэл: (+375 17) 215 11 21
Тэл/факс: (+375 17) 356 95 56
Тэл/факс: (+375 17) 356 85 57
E-mail: partners@belomo.by
-Аддзел маркетынгу і продажаў аўтамабільных кампанентаў
Тэл.: (+375 17) 325 44 70, 374 65 08
Тэл/факс: (+375 17) 374 65 88
E-mail: uts.belomo@mail.ru
- Аддзел маркетынгу і продажаў грамадзянскай прадукцыі і ТНС (лічыльнікі газу, кампрэсары, бытавая тэхніка і інш. тавары народнага спажывання)
Тэл.: (+375 17) 373 91 88
E-mail: barter@belomo.by