12 сакавіка на базе Мінскага трактарнага завода адбыўся Міжнародны адукацыйны семінар "Прамысловы турызм як брэнд і стратэгія", у рабоце якога прынялі ўдзел Гулецкі Іван і Свядыш Аляксей.
У праграме семінара адбыліся прэс-канферэнцыя і круглы стол, прысвечаныя прамысловаму турызму.
Таксама для ўдзельнікаў семінара была арганізавана экскурсія па Музейна-прамысловым цэнтры працоўнай славы МТЗ і экскурсія па прадпрыемству "МТЗ: ствараем сучаснасць – трактары BELARUS".